У Глыбоцкім раёне 24 выпадкі каранавіруса — афіцыйная статыстыка
27.04.2020 / 15:42
На 26 красавіка ў Глыбоцкім раёне афіцыйна зарэгістравана 24 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Пра гэта паведамляе санітарна-эпідэміялагічная служба Глыбоцкага раёна, піша «Веснік Глыбоччыны».
Сярод іх ў шасці чалавек пнеўманія. Усе заражаныя знаходзяцца пад наглядам медыкаў.
Новыя выпадкі заражэння былі выяўлены ў людзей, якія лічацца кантактамі першага ўзроўню.