У Мінску хлопчык захрас у будаўнічай трубе ФОТАФАКТ

29.04.2020 / 09:15

Здарэнне адбылося вечарам 28 красавіка, паведамляе 112.by

Хлопчык уцёк ад бацькоў на будоўлю, дзе ішла замена цепласетак труб вадаправода і залез у вадаправодную трубу. Выбрацца самастойна ён не змог. Выратавальнікі з выкарыстаннем падручных інструментаў дасталі хлопчыка з трубы.