Ад каранавіруса памёр беларускамоўны святар Петрапаўлаўскага сабора ў Мінску Генадзь Буцько
29.04.2020 / 10:13
Пра смерць іерэя Генадзя Буцько паведаміў у сваім фэйсбуку прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін.
spsobor.by
Айцец Генадзь быў хворы на каранавірус. З 14 красавіка знаходзіўся на штучнай вентыляцыі лёгкіх у штучнай коме ў 6-й бальніцы Мінска.
У сацсетках быў апублікаваны заклік да тых, хто перанёс каранавірус, здаць плазму з антыцеламі для святара Петрапаўласкага сабора.
Генадзю Буцько было 56 гадоў. З 2000 года ён служыў у Петрапалаўскім саборы на Нямізе. Айцец Генадзь сам быў беларускамоўным, да яго звярталіся, каб ён правёў цырымоніі па-беларуску.
Ён бацька чатырох дзяцей.