Андрэй Юржыц стаў намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях
29.04.2020 / 17:45
Андрэй Юржыц прызначаны намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 29 красавіка, паведамляе БелТА.
Раней Андрэй Юржыц узначальваў галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны МНС.
Андрэй Юржыц, фота: БелТА