Жук пра «гнід і мразей»: Хлопцы вобразна патролілі. А ў «СБ» прыйшла сапраўдная пагроза

01.05.2020 / 23:43

У эфіры «Клуба рэдактараў» на «Беларусь 1» абмеркавалі нашумелыя заявы рэдактара аддзела расследаванняў «Советской Белоруссіі» Рамана Рудзя. Той назваў недзяржаўных журналістаў гнідамі і мразямі, заклікаў дэпартаваць іх з краіны і выкарыстоўваць у іх адносінах кулі.

Чытайце. Рэдактар «СБ» пра недзяржаўных журналістаў: Гэта гніды і мразі, патрэбны кулі і эмігранцкі параход

Адказ трымаў яго кіраўнік, галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» Дзмітрый Жук.

Галоўны рэдактар «СБ» Дзмітрый Жук. Фота Уладзіміра Смірнова, ТАСС

«Вы ў сябе там забойствамі заняліся?» — засмяяўся старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

«Яны выцягнулі з фэйсбука, дзе два журналісты «СБ» абмяркоўвалі працу незалежных — у двухкоссі — СМІ, у тым ліку і «Нашай Нівы». І ў даволі эмацыйнай форме і жорстка прайшліся па іх.

Пра што гаворка? Нашы журналісты Дзмітрый Крат і Раман Рудзь мяркуюць, што заклікаць да сумлення аўтараў «Нашай Нівы» няма сэнсу. У прынцыпе, я з імі салідарны. Параўноўваюць іх з нечысцю. І прапануюць для нечысці срэбныя кулі. Хлопцы трошкі патролілі, вобразна. У выніку гэтай (на «НН») публікацыі на пошту «СБ» прыйшла рэальная пагроза».

Nashaniva.com