Памёр беларускі дзеяч ва Украіне Пятрусь Капчык
04.05.2020 / 16:38
4 мая пайшоў з жыцця беларускі дзеяч ва Украіне Пятрусь Капчык (Украіна). Яму было 76 гадоў, паведамляе прэс-служба ЗБС «Бацькаўшчына».
Апошнім часам спадар Пятрусь моцна хварэў, паведаміў Віктар Камісарук.
Пісьменнік, журналіст і перакладчык Пятрусь Капчык быў актыўным сябрам ЗБС «Бацькаўшчына» і браў удзел ва ўсіх З’ездах беларусаў свету, пачынаючы ад самага першага. Акрамя гэтага рэгулярна браў удзел у Фестывалях мастацтваў беларусаў свету, З’ездах беларусаў Украіны і іншых важных мерапрыемствах, скіраваных на захаванне і развіццё беларускай культуры ва Украіне.
На пачатку 2000-х Пятрусь Капчык уваходзіў у аргкамітэт па стварэнні Усеўкраінскага Саюзу Беларусаў. Ад 1985 года нязменна ўзначальваў суполку беларускай культуры «Зорка Венера» ў Ізяславе (Украіна).