Каранавірус маглі завезці ў Швецыю яшчэ ў лістападзе

05.05.2020 / 17:56

Галоўны дзяржаўны эпідэміёлаг Швецыі Андэрс Тэгнел заявіў, што першыя выпадкі заражэння каранавірусам у краіне маглі быць яшчэ ў лістападзе 2019 года, паведамляе NBC News.

Па словах галоўнага эпідэміёлага, тэставанне і адсочванне тых, хто мог заразіцца каранавірусам у 2019 годзе, на гэты момант неактуальна, паколькі гэта стане залішняй нагрузкай на сістэму аховы здароўя.

Нагадаем, раней лічылася, што вірус пачаў распаўсюджвацца па Еўропе ў студзені.

Nashaniva.com