Падаць дакументы на ўдзел у выбарах трэба да 15 мая. А Ціханоўскі за кратамі
08.05.2020 / 10:33
Улады прызначылі выбары на 9 жніўня, а не на 30 жніўня, як меркавалася раней. Што гэта значыць?
Падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы трэба да 15 мая — застаўся ўсяго тыдзень.
Апазіцыя да гэтага катастрафічна не гатовая, пакуль нават не вырашана, што рабіць з праймерыз. Збіраліся праводзіць кангрэс, але які тут кангрэс, хоць бы паспець скласці ініцыятыўную групу Юрыю Губарэвічу ці Мікалаю Казлову....