На выходных без ападкаў: надвор'е на 9-11 мая

08.05.2020 / 12:38

Фота Сяргея Гудзіліна

9 мая пераважна без ападкаў. Ноччу +1..+6°С, у асобных раёнах па ўсходзе краіны замаразкі да 0..-2°С; максімальная днём +14..+20°С.

10 мая таксама без істотных ападкаў. Ноччу +2..+8°С, максімальная днём +17..+24°С.

У панядзелак, 11 мая, з тэрыторыі Польшчы на ​​паўночна-заходнюю частку краіны перамесціцца франтальны раздзел. Раніцай і днём месцамі, пераважна па паўночным захадзе, кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы, магчымы град.

Вецер днём месцамі моцны парывісты.

Ноччу +5..+12°С, максімальная днём ад +15°С па паўночным захадзе да +26°С па паўднёвым усходзе.

Nashaniva.com