Яшчэ ў адной краіне прайшоў парад Перамогі. Здагадаецеся, у якой?

09.05.2020 / 19:29

turkmenistan.gov.tm

9 мая ў Ашхабадзе (Туркменістан) перад мемарыяльным комплексам «Народная памяць» прайшоў ваенны парад у гонар 75-годдзя Перамогі. Кадры парада паказаў тэлеканал «Мір».

Таксама на сёння ў Ашхабадзе запланаваны святочны салют.

turkmenistan.gov.tm

Паводле афіцыйнай статыстыкі, каранавіруса ў Туркменістане няма зусім.

Nashaniva.com