Сіноптыкі: 11 мая — да +27, магчымыя навальніцы

11.05.2020 / 07:54

11 мая ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, раніцай і днём па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёвы ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра максімальная днём + 20..+25°С, па поўдні да + 27°С.

У Мінску: без істотных ападкаў. Тэмпература паветра раніцай +9..+11°С, днём + 22..+24°С, увечары +16..+18°С.

Nashaniva.com