У ЦВК падалі дакументы тры прадстаўнікі кандыдатаў пратэсту Статкевіча

11.05.2020 / 12:25

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі сёння 53-гадовая Анжаліка Жалезнякова з в. Клімавічы, што ў Мінскім раёне, 52-гадовая Вераніка Мішчанка са Жлобінскага раёна (кіраўнік ініцыятыўнай групы Валянцін Троцкі) і 44-гадовы Аляксандр Грачышнікаў з Мінска.

Фота з фэйсбука Міколы Статкевіча

Жалезнякова часова не працуе, а Мішчанка і Грачышнікаў — ІП.

Мікола Статкевіч анансаваў у сваім фэйсбуку, што 14 мая адбудзецца падача на рэгістрацыю ініцыятыўных груп усіх кандыдатаў пратэсту.

Падаваць заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп можна да 15 мая. Прэзідэнцкія выбары пройдуць 9 жніўня.

Nashaniva.com