«С новым датским велосипедом — в лето!»: стартует творческий конкурс для детей от 7 до 15 лет

12.05.2020 / 12:10

Новый творческий конкурс для школьников «Выразанкi» — это возможность вернуться в сказочный мир датского писателя Ханса Кристиана Андерсена и по-новому осмыслить давно известные произведения. А еще — укатить в лето на новом датском велосипеде!

Конкурс звяртаецца да твораў знакамiтага дацкага казачнiка Х. К. Андэрсена. У 2020 годзе адзначаецца 215-я гадавiна са дня нараджэння вялiкага пiсьменнiка, аўтара мноства казак, але яго сусветна вядомыя гiсторыi жывуць па-за часам, узростам i нацыянальнасцю. Праз шмат гадоў такiя казкi, як «Снежная каралева», «Русалачка», «Новае адзенне караля» i многiя iншыя, натхнялi аўтараў па ўсiм свеце на стварэнне розных творчых iнтэрпрэтацый: прозы, тэатральных п’ес, музыкi i фiльмаў, у тым лiку знакамiтых анiмацыйных, зробленых кампанiяй Уолта Дыснэя, гульняў, малюнкаў, скульптур i шмат чаго яшчэ.

Мэта гэтага конкурсу — пазнаёмiць беларускiх школьнiкаў з творамi Х. К. Андэрсена, паспрыяць развiццю iх фантазii, творчасцi i наватарскага мыслення праз стварэнне сваiх iнтэрпрэтацый вядомых казак.

Мы запрашаем школьнiкаў ва ўзросце 7-15 гадоў стварыць свае творчыя пераасэнсаваннi адной з мноства казак Х. К. Андэрсена. Гэта можа быть малюнак, анiмацыя, жывапiс, калаж цi нават выразанка — любiмы занятак пiсьменнiка. Фантазiя — гэта адзiнае абмежаванне!

Заяўкi на конкурс прымаюцца з 11 траўня па 7 чэрвеня 2020 года.

Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў у дзвюх узроставых катэгорыях (7—11 гадоў i 12—15 гадоў). Пераможцы будуць абвешчаны 22 чэрвеня 2020 года.

Пераможца ў кожнай узроставай групе атрымае новы дацкi ровар — Kildemoes!

У склад журы ўваходзяць беларускiя i дацкiя мастакi, iлюстратары i iншыя эксперты:

— Генадзь Мацур. Мастак, iлюстратар (Беларусь).

— Юлiя Рудзiцкая. Мастачка, анiматарка (Беларусь).

— Кацярына Дубовiк. Мастачка, iлюстратарка (Беларусь).

— Mormor. Мастак (Данiя).

— Сiмон Дрэўсен Холмбер. Дырэктар Iнстытута дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве.

— Алена Макоўская. Каардынатарка грамадскай культурнiцкай кампанii «Будзьма беларусамi!».

— Багуслава Саханьска. Дырэктарка Iнстытута дацкай культуры ў Польшчы.

Для ўдзелу ў конкурсе аўтары павiнны запоўнiць заяўку, а таксама прадставiць творчую работу ў электроннай форме.

Даведацца больш пра правiлы i ўмовы конкурсу можна тут.

Конкурс арганiзаваны Iнстытутам дацкай культуры ў Эстонii, Латвii i Лiтве ў супрацоўнiцтве з грамадскай культурнiцкай кампанiяй «Будзьма беларусамi!».

Кантактная iнфармацыя — Дар’я Гога, dashagoga@gmail.com.

З палажэннем конкурсу можна пазнаёміцца тут.