«Экстрэмісты і адмарозкі» ў Музеі Айчыннай вайны

Да 30 красавіка працуе выстава «Белая ружа», прысвечаная студэнцкаму супраціву гітлераўскаму рэжыму.

04.04.2009 / 23:36

У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (Кастрычніцкая плошча) да 30 красавіка працуе выстава «Белая ружа», прысвечаная студэнцкаму супраціву гітлераўскаму рэжыму ў Мюнхене ў 1942—1943 гг. Выстава расказвае пра дзейнасць нямецкіх студэнтаў-медыкаў, якія распаўсюджвалі антыгітлераўскія ўлёткі ад імя «Белай ружы».