Белстат: Інфляцыя ў красавіку склала 0,6%
11.05.2020 / 17:00
Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 100,6%, са снежнем 2019 году — 103,3%, паведамляе Белстат.
Харчовыя тавары ў красавіку падаражэлі на 1,3% у параўнанні з сакавіком і на 3,5% у параўнанні са снежнем 2019-га.
Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,3% у параўнанні з сакавіком і на 2,8% у параўнанні са снежнем 2019-га.