Хавалі ў закрытай труне. У Янаве ад пнеўманіі памерла 45-гадовая

11.05.2020 / 17:19

Прыкладна тыдзень таму ў Янаве памерла 45-гадовая Таццяна Б. Жанчына ляжала ў бальніцы з пнеўманіяй. Дакладная прычына смерці невядомая, але хавалі яе ў закрытай труне.

Павел Чашун, дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства «Мекасан», на якім працавала жанчына, пацвердзіў: труна была закрытая. Ці дыягнаставалі яго былой работніцы каранавірус, ён не ведае. Калег памерлай на «карону» не тэставалі.

«На прадпрыемстве я сам усіх правяраю: калі ёсць тэмпература ці хоць які сімптом прастуды, то адпраўляю работнікаў на бальнічны ці ў адпачынак»,— паведаміў Чашун.

Nashaniva.com