Ва Ухані правядуць масавае тэсціраванне на каранавірус

11.05.2020 / 22:40

Улады кітайскага горада Ухань правядуць масавае тэставанне жыхароў горада на каранавірус усяго за 10 дзён, піша Reuters.

Да 12 мая адміністрацыі ўсіх раёнаў горада, у якім пражывае больш за 11 мільёнаў чалавек, павінны даць падрабязныя планы правядзення тэставання.

Нагадаем, раней ва Ухані былі зафіксаваныя новыя выпадкі заражэння каранавірусам.

Nashaniva.com