У Кобрыне цягнік збіў 50-гадовага мужчыну, які ішоў па рэйках
12.05.2020 / 10:12
Здарэнне адбылося вечарам 11 мая, на станцыі Кобрын, паведамляе МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына ішоў па рэйках і на гукавыя сігналы не рэагаваў. Машыніст ужыў экстраннае тармажэнне, але пазбегнуць наезду не ўдалося.
Міліцыя нагадвае, што з пачатку года адбылося 30 няшчасных выпадкаў на чыгунках Беларусі.