Лявонцій Папянок больш не кіруе «Мінсктрансам»

12.05.2020 / 10:30

Папянок на фота справа, фота Вольгі Шукайлы

Панядзелак 11 мая быў яго апошнім працоўным днём, піша Tut.by.

Лявонцій Папянок выйшаў на пенсію, яго імя ўжо прыбралі з сайта прадпрыемства.

Выконвае абавязкі генеральнага дырэктара «Мінсктранс» былы першы намеснік Папянка — Алег Дзюбенка.

Nashaniva.com