Лукашэнка: Метадам Беларусі па рэагаванні на каранавірус ужо скарысталіся і іншыя дзяржавы

12.05.2020 / 11:16

Пра гэта Лукашэнка звярнуў увагу сёння на нарадзе ў Мінску, перадае БЕЛТА.

«Сітуацыя ў Беларусі сёння з вірусамі і іншымі захворваннямі, якіх у нас хапала і хапае, цярпімая. Мы не кажам, што ў нас усё добра, што мы ўжо бога за бараду ўзялі.

Не. Але той метад, якім мы карыстаемся ўжо трэці месяц, прыносіць свой плён. І гэтым метадам, гэтым шляхам скарысталіся і іншыя дзяржавы. Паглядзіце на заходнія краіны: паволі адкрыліся, пачала працаваць эканоміка, а гэта мільёны людзей. І ў той час як смяротнасць у іх за суткі перавышае ўсіх памерлых (ад хвароб, абцяжараных каранавірусам) у Беларусі за гэтыя тры месяцы», — заявіў беларускі лідар.

Nashaniva.com