Лазуткін і яго партнёрка трапілі ў аварыю — цудам засталіся жывыя, а машына ўсмятку

12.05.2020 / 11:45

Аварыя здарылася яшчэ 8 мая. Супрацоўнік Міністэрства адукацыі, актывіст Камуністычнай партыі Андрэй Лазуткін і яго сяброўка, экс-журналістка «Спутніка» і прарасійскіх рэсурсаў Дзіяна Шыбкоўская вярталіся з лецішча.

Андрэй Лазуткін.

Дзіяна Шыбкоўская.

Дзіяна расказала сябрам у фэйсбуку прычыны здарэння. Маўляў, праз падрыхтоўку да парада перакрылі вуліцы. Утварыўся затор, які не заўважылі праз асляпляльнае сонца.

Разам з ёй і Лазуткіным у машыне ехалі сваякі і сабака. Ніхто не пацярпеў — апроч аўто. Яно разбілася ўсмятку і наўрад ці падлягае аднаўленню.

Чытайце таксама: Ігар Карпенка ўладкаваў у Мінадукацыі скандальнага пісьменніка-камуніста Андрэя Лазуткіна

«Перадавай прывітанне дарослым». Ганна Севярынец адказала Лазуткіну

Nashaniva.com