Наступныя дні надвор'е будзе як у пачатку красавіка

12.05.2020 / 13:00

Фота Надзеі Бужан

У сераду, 13 мая, ападкі чакаюцца ў асноўным па паўночным захадзе, у асноўным дождж. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём месцамі моцны парывісты. Ноччу 0..-4°С, у асобных раёнах мінімальная тэмпература паветра +1..+3°С. Максімальная днём +9..+15°С.

14 мая будзе ўплыў няўстойлівых і халодных паветраных мас са Скандынавіі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, ноччу па поўначы магчымы мокры снег. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны, днём па паўднёвым усходзе парывісты. Ноччу 0..-4°С, месцамі, днём +8..+14°С.

15 мая, у пятніцу, пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы. Ноччу на большай частцы замаразкі да 0..-4°С, месцамі +1..+4°С; днём +8..+15°С.

Nashaniva.com