Сур’ёзны пажар на ўскраіне Гродна +Фота
Абноўлена
Падпал леташняй травы ледзь не прывёў да пажару на адным з прадпремстваў абласнога цэнтру.
03.04.2009 / 00:53
Падпал леташняй травы ледзь не прывёў да пажару на адным з прадпрыемстваў абласнога цэнтру.
Надзвычайнае здарэнне адбылася 2 красавіка ў Кастрычніцкім раёне Гродна. У выніку падпалу леташняй травы на ўскраіне гораду загарэлася звалка старых аўтамабільных шынаў. Паблізу ад звалкі месцяцца гаражы і дрэваапрацоўчае прадпрыемства, далей размяшчаецца ААТ «Гродна Хімвалакно». Пажарныя здолелі своечасова патушыць пажар.
Як паведамілі «НН» у гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, на месцы здарэння цяпер працуе інспектар МНС, які высвятляе акалічнасці здарэння.