Сіноптыкі: 14 мая — да +14

14.05.2020 / 07:45

14 мая ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна на паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўночны, паўночна-заходні, умераны. Максімальная тэмпература паветра днём + 8..+14°С.

Сёння ў Мінску: без істотных ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-заходні, умераны. Максімальная тэмпература паветра раніцай +3..+5°C, днём + 11..+13°C, увечары +5..+7°C.

Nashaniva.com