Жонка Ціханоўскага падала дакументы ў ЦВК за яго

14.05.2020 / 10:45

Сяргей Ціханоўскі, фота Надзеі Бужан

Цэнтрвыбаркам прыняў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. Ёй будзе кіраваць яго жонка, Святлана Ціханоўская.

Яна адмовілася ад каментароў карэспандэнту «НН». «Я ні з кім не буду размаўляць», — патлумачыла Святлана Ціханоўская.

Сам блогер пакуль знаходзіцца за кратамі, адбывае 15 сутак. Доўгі час было незразумела, ці пакінуў ён камусьці з паплечнікаў даверанасць на падачу дакументаў у ЦВК.

Святлана Ціханоўская, фота Vk.com

Чытайце таксама:

Раней фоткаўся з Сабчак, цяпер — з Севярынцам. Хто такі палітычны блогер Сяргей Ціханоўскі?

Відэаблогер Ціханоўскі перанёс пратэсты з анлайна на вуліцы. І аказалася, што «краіна для жыцця» закіпае

Кузняцоў: Ні Ціханоўскі, ні Цапкала не здольныя сабраць 100 тысяч подпісаў

Nashaniva.com