У Рэчыцы мужчына выкарыстаў сім-карты падлеткаў для махлярства

18.05.2020 / 22:57

Мінчук, знаходзячыся ў Рэчыцы, пазычаў сім-карты ў падлеткаў, каб праз мабільную праграму выкрасці грошы, піша «Дняпровец».

Сім-карты мужчына прасіў у рэчыцкіх падлеткаў на гульнявых пляцоўках, абяцаючы ўзнагароду за карыстанне. З дапамогай іх і мабільнай праграмы ён змог перавесці сабе на карту больш за 800 рублёў. Пасля правядзення махінацый ён аддаваў сім-карты, не выконваючы абяцанне аб узнагародзе.

Завялі крымінальную справу за махлярства.