Колькасць выпадкаў COVID-19 у Расіі наблізілася да 300 тысяч

19.05.2020 / 10:47

Паводле звестак на раніцу 19 мая, у Расіі зарэгістраваныя 9263 новыя выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй, паведаміў федэральны аператыўны штаб. Гэта на 337 выпадкаў больш, чым суткі таму.

Больш за ўсё новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ў Маскве — 3545 чалавек, Падмаскоўі — 898 чалавек і Санкт-Пецярбургу — 453 чалавекі.

Усяго з моманту пачатку эпідэміі COVID-19 у Расіі заразіўся 299 941 чалавек.

За мінулыя суткі памерлі 115 чалавек, у якіх была пацверджана каранавірусная інфекцыя, усяго — 2837 чалавек.

Выздаравелі 76 130 чалавек (5921 чалавек за суткі).

Nashaniva.com