Новым кіраўніком NATO будзе Андэрс Фог Расмусен

04.04.2009 / 20:21

На юбілейным саміце NATO абраны новы кіраўнік альянсу. Пасля сыходу Яапа дэ Хооп Схефера гэтую пасаду зойме прэм'ер-міністра Даніі Андэрс Фог Расмусэн.

Супраць кандыдатуры Расмусэна выступала Турцыя, з прычыны яго пазіцыі падчас скандалу вакол публікацыі ў дацкіх гахетах карыкатур на прарока Мухамеда.

Тады Расмусэн адмовіўся забараніць публікацыю карыкатур, спаслаўшыся на свабоду слова. Таксама з Даніі вяшчае курдская тэлестанцыя.