Бабарыка: Я не прарасійскі кандыдат, я прабеларускі

20.05.2020 / 11:34

Фота Надзеі Бужан

Банкір Віктар Бабарыка пракаментаваў рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Адказваў па-беларуску. 

«Я разумею, што ў камісіі не было падстаў не рэгістраваць. Плануем сабраць 100 тысяч подпісаў, спадзяемся, што будзе больш», — сказаў ён.

«Я пайшоў на выбары, бо ўва мне ў апошнюю чаргу сыграў чалавек Савецкага Саюза. Калі не я, то хто. Мой сын сказаў цудоўную фразу: ведаючы цябе, ты ніколі не даруеш, што не зрабіў гэтага.

Я не прарасійскі кандыдат, я прабеларускі. У мяне іншага адказу няма.

Я не збіраюся ні з кім ваяваць. Я іду не на вайну, а на выбары. Калі будзе перамога, я не думаю, што яе трэба будзе ад кагосьці адстойваць. Мы жывём у краіне, якая хай і здаецца недэмакратычнай, але дастаткова добрая і спакойная, дзе пры правільнай арганізацыі працы воля народа будзе пачутая. Волю народа фальсіфікаваць немагчыма», — сказаў Віктар Бабарыка.

Чытайце таксама: Ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі зарэгістравалі

ЗП