Замаразкі, вецер, дажджы і нават мокры снег: надвор'е на 21-23 мая 

20.05.2020 / 12:45

У чацвер, 21 мая, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер паўночна-заходні, месцамі моцны парывісты. Ноччу +1..+5°С, у асобных раёнах замаразкі 0..-2°С, днём + 6..+12°С, у паўднёвых раёнах +13..+15°С. 

22 мая працягнуць гаспадарыць атмасферныя франты і халодныя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з Баранцава мора. Кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег. Ноччу +1..+6°С, максімальная днём +7..+14°С.

23 мая, у суботу, пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па паўднёвым усходзе невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер ноччу паўночны, днём з пераходам на паўднёвы ўмераны.

Ноччу на большай частцы замаразкі 0..-3°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра + 1..+5°С, максімальная днём ад +11°С па ўсходзе да +19°С па захадзе.