Бабарыка весела засмяяўся, пачуўшы пытанне: футбол ці хакей?

22.05.2020 / 10:20

Фота Надзеі Бужан

Белсат правёў кароткі бліц з Віктарам Бабарыкам. На пытанне трэба было адказваць: так ці не.

«Хакей ці футбол?» — спытаўся журналіст Ігар Кулей.

Бабарыка засмяяўся ў адказ: «Я быў гатовы да гэтага пытання. Футбол».

Ён зноў адмовіўся адказваць на пытанне пра прыналежнасць Крыма, але адзначыў, што тут варта кіравацца міжнародным правам.

Адмовіўся адказваць на пытанне: бел-чырвона-белы сцяг ці чырвона-зялёны. Але адзназначна сказаў, што незалежнасць Беларусі — гэта абсалютная каштоўнасць

Nashaniva.com