Рэканструкцыя абароны Брэсцкай крэпасці, якая была запланавана на 22 чэрвеня, таксама адменена

27.05.2020 / 11:00

«Ваенна-гістарычны клуб Гарнізон» на сваёй старонцы «УКантакце» паведаміў, што рэканструкцыя абароны Брэсцкай крэпасці, якая была запланаваная на раніцу 22 чэрвеня, адменена. Брэсцкі аблвыканкам адмяніў не толькі рэканструкцыю, але і іншыя масавыя мерапрыемствы, якія рыхтаваліся да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе «Брэсцкая газета».

У праграме злёту-рэканструкцыі былі запланаваны інсцэніроўка апошняга мірнага дня і рэканструкцыя эпізодаў абароны Брэсцкай крэпасці. Яна павінна была прайсці на Кобрынскім умацаванні.