Колькасць ахвяраў землятрусу ў Італіі дасягнула 180 чалавек

07.04.2009 / 10:35

Сям'я ідзе па разбуранай вёсцы. Фота daylife.com

Італьянскія выратавальнікі працавалі ўсю ноч і пры святле ліхтароў працягвалі выцягваць людзей з‑пад завалаў, а таксама аказваць дапамогу дзесяткам тысячам людзей, што засталіся без даху над галавой.

Падземны штуршок сілай 6,3 бала быў зафіксаваны а палове па чацвертую раніцы ў панядзелак у раёне сярэднявечнага гарадка Аквіла ў цэнтральнай частцы Італіі.

Загінулі не менш за 180 чалавек, дзесяткі лічацца зніклымі без звестак, каля 1 500 атрымалі траўмы. Каля 50 тыс. засталіся без даху над галавоц.

Штуршкі адчуваліся і ў Рыме.