Сын забіў бацьку?

У вёсцы Задворнікі Астравецкага раёна знойдзены труп старога чалавека (мужчыны 1931 году нараджэння).

07.04.2009 / 10:40

У вёсцы Задворнікі Астравецкага раёна знойдзены труп старога чалавека (мужчыны 1931 году нараджэння).

Труп знойдзены ў ягоным ўласным доме. Па выніках судова‑медыцынскай экспертызы смерць наступіла ад чэрапна‑мазгавой траўмы, пераломаў рэбраў, грудной клеткі і разрыву печані.

Міліцыя падазрае, што злачынства здзейсніў сын забітага, які пражываў у тым самым доме. Ён ужо быў раней судзібы за ўхіленне ад утрымання дзяцей. Падазраванага затрымалі. Вядзецца следства.

westki.info