Дзмітрыеву пералічылі два рублі: ЦВК распавёў, колькі на рахунках кандыдатаў у прэзідэнты

28.05.2020 / 11:06

Як паведамляе ЦВК, па стане на 27 мая спецыяльны рахунак адкрылі 7 з 14 прэтэндэнтаў у прэзідэнты.

Больш за ўсё ў Віктара Бабарыкі — 154 900 рублёў.

У Валерыя Цапкалы 29,2 тысячы. Ганне Канапацкай паступіла 3 тысячы рублёў, Андрэю Дзмітрыеву — два рублі.

Таболіч, Чэрачэнь і Ціханоўская грошай не атрымлівалі. Астатнія кандыдаты рахункаў не адкрывалі.

Nashaniva.com