Банк прапанаваў беларусам «прапампаваць» кашалёк у Яндэкс.Грошах за 1 капейку

БПС-Сбербанк прапанаваў беларусам да 31 жніўня ідэнтыфікаваць кашалёк у Яндэкс.Грошах за 1 капейку замест 10 рублёў. Пасля гэтага з іх дапамогай можна здзяйсняць пераводы іншым людзям, аплачваць пакупкі па ўсім свеце і адкрываць мультывалютныя рахункі.

29.05.2020 / 22:27

Ідэнтыфікаваць кашалёк можна ў інтэрнэт-банку «Сбербанк Анлайн». Зрабіць гэта могуць усе грамадзяне Беларусі, у якіх ёсць карта любога банка краіны. Рэзідэнты іншых краін могуць прайсці гэтую працэдуру ў падраздзяленні банка па пашпарце за 30 рублёў.

Кліенты іншых банкаў могуць прайсці працэдуру рэгістрацыі ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ). Без наведвання офіса банка можна бясплатна выпусціць віртуальную карту, папоўніць яе на любую суму і ідэнтыфікаваць кашалёк у Яндэкс.Грошах.

Пасля ідэнтыфікацыі карыстальнік Яндэкс.Грошай можа адпраўляць пераводы іншым людзям у любую краіну — на кашалёк, карту або банкаўскі рахунак. Уладальнікі ідэнтыфікаваных кашалькоў могуць аплачваць пакупкі ў любых замежных крамах, якія прымаюць Яндэкс.Грошы, адкрываць валютныя рахункі, каб захоўваць на іх да 10 замежных валют і плаціць імі за мяжой без канвертавання.