Бабарыка: Затрыманне Ціханоўскага — незаконнае

30.05.2020 / 16:27

Віктар Бабарыка пракаментаваў затрыманне Сяргея Ціханоўскага, што адбылося 29 мая ў Гродне.

«Я супраць любых правакацый, — сказаў банкір і мецэнат, які вылучыў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты. — А што датычыць затрымання Ціханоўскага. Пакуль тое, што выкладзена ў СМІ, што ёсць у эфіры, кажа пра тое, што гэта была правакацыя. А значыцца, затрыманне незаконнае. Я стаўлюся да гэтага адмоўна».

Міліцыя павінна абараняць народ, а не выступаць супраць яго, дадаў Бабарыка.

Nashaniva.com