БЕЛ Ł РУС

Грамадства

У Лунінцы памёр 49-гадовы падпалкоўнік міліцыі. Тэст на каранавірус пацвердзіўся

2.06.2020 / 16:41

Nashaniva.com

Сяргей Валер'евіч Сухараў памёр у Брэсцкай абласной бальніцы. Як паведамілі ў Лунінецкім РАУС, падпалкоўнік Сухараў пайшоў на заслужаны адпачынак з пасады кіраўніка аддзялення правапарадку. На ​​пенсіі працягваў працаваць у ваенізаванай ахове на станцыі Лунінец, піша Медыя-Палессе.

Як распавялі цяперашнія калегі ветэрана МУС, яго шпіталізавалі ў бальніцу ў пачатку мая. Затым перавялі ў Брэсцкую абласную бальніцу. Калегам па тэлефоне паведамілі, што тэст на каранавірус пацвердзіўся.

Хаваць ветэрана будуць у закрытай труне, але з усімі ўшанаваннямі, паведамілі ў РАУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула