Пад Оршай сутыкнуліся DAF і Opel — загінулі два чалавекі
03.06.2020 / 22:00
У Аршанскім раёне ў выніку сутыкнення грузавіка і легкавіка загінулі два чалавекі, паведамляе МУС.
Здарэнне адбылося 3 чэрвеня прыблізна а 19 гадзіне на дарозе недалёка ад вёскі Ніжняя Веравойша. Opel Zafira, якім кіраваў 36-гадовы жыхар Аршанскага раёна, сутыкнуўся з цягачом DAF з паўпрычэпам пад кіраваннем 52-гадовага жыхара Гродзенскай вобласці.
У выніку аварыі загінулі кіроўца і пасажыр легкавіка. Ад атрыманых траўмаў абодва памерлі на месцы.