Лукашэнка: Румас хоча займацца бізнэсам
04.06.2020 / 10:50
Сяргей Румас, імаверна, не ўвойдзе ў новы склад урада, паведамляе тэлеграм-канал Пул першага.
«Вялікіх прэтэнзій няма, але чалавек хоча займацца бізнэсам. Я вітаю», — заявіў Лукашэнка.
Румас узначаліў урад 18 жніўня 2018 года. 3 чэрвеня Лукашэнка адправіў увесь урад у адстаўку. Такім чынам Румас прабыў на пасадзе прэм'ера няпоўныя два гады.