Еўракамісія прапануе адкрыць унутраныя межы ЕС да канца чэрвеня, знешнія — пазней

05.06.2020 / 13:22

flickr.com

Еўрапейская камісія хоча, каб усе краіны ЕС адкрылі свае ўнутраныя межы да канца чэрвеня, кажа камісар ЕС па ўнутраных справах Ільва Ёхансан, піша Yle.fi.

Прапанова аб адкрыцці ўнутраных межаў і спыненні кантролю на іх будзе ўнесена на разгляд краін-членаў Еўрасаюза ў сувязі з паляпшэннем сітуацыі з каронаэпідэміяй у многіх краінах.

Міністры ўнутраных спраў ЕС сёння абмяркуюць пытанне аб свабодным перамяшчэнні ўнутры ЕС і зняцці абмежаванняў на ўнутраны турызм.

Рашэнне аб адкрыцці знешніх межаў ЕС будзе прынята пазней.

Nashaniva.com