Мовы свету: ці ведаеце вы што...
09.04.2009 / 09:22
1) З агульнай колькасці жывых моваў, а іх прыблізна 2,5-5 тысячы, малай драбніцай не палова прыпадае ўсяго-толькі на 8 (!) краінаў: Інданезію, Мексіку, Бразілію, Камерун, Індыю, Кітай, ЗША і Расію. У Індыі моваў налічваецца аж 845.
2) На караімскай мове сёння размаўляюць адно 535 чалавек.
3) 11 моваў маюць больш за 100 мільёнаў носьбітаў:
кітайская (больш за 1 млрд),
іспанская (блізу 400 млн),
ангельская (400 млн),
хіндзі (245 млн),
расійская (200 млн),
бенгальская (200 млн),
арабская (175 млн),
інданезійская (150 млн),
партугальская (150 млн),
японская (каля 125 млн),
французская (112 млн).
4) У невялічкім Дагестане бытуе блізу 30 моваў.
5) Кіргізская мова мае пісьмо адно з 1927 году.
У выдавецтве Магілёўскага універсітэта выйшаў цікавы і карысны даведнік, дзе пададзеныя звесткі пра мовы свету (каля 400 адзінак). Змяшчаецца інфармацыя аб прыблізнай колькасці моўнікаў, асаблівасцях граматыкі, лексікі, а таксама пра час з’яўлення пісьмовасці і сацыяльным статусе кожнай.
Мовы свету: энцыклапедычны даведнік. Укл. В.І. Рагаўцоў. Магілёў: УА МДУ імя Куляшова, 2008. – 290 ст.