Вядучыя «Галоўнага эфіру»: Хто б мог падумаць у 90-я, што мы прымем спаборніцтвы ўзроўню Еўрапейскіх гульняў!

08.06.2020 / 08:30

Вядучыя праграмы «Галоўны эфір» на «Беларусь-1» Іван Эйсмант і Вікторыя Сянкевіч распавялі, што робіцца для развіцця спартыўнай інфраструктуры ў суверэннай Беларусі, заўважыў «Прэсбол».

«У пачатку 90-х мы сутыкнуліся з праблемай, якая стаяла тады перад большасцю краін былога Савецкага Саюза, — амаль поўная адсутнасць фінансавання, адсутнасць інфраструктуры, якая была раскідана па ўсім былым Саюзе, адток кадраў, вартае жалю існаванне дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Маладой рэспубліцы мелася ўсё гэта ўзнавіць у сябе. Хто б мог тады падумаць, што хай і не адразу, але мы, напрыклад, прымем спаборніцтвы ўзроўню Еўрапейскіх гульняў!», — сказала Сянкевіч.