У Мінску п'яны таксіст урэзаўся ў агароджу аўтастаянкі

09.06.2020 / 21:09

У Мінску п'яны таксіст урэзаўся ў агароджу аўтастаянкі, паведамляе МУС.

Аварыя адбылася сёння каля 17.10. На вуліцы Алтайскай 41-гадовы кіроўца таксі не справіўся з кіраваннем і наехаў на агароджу аўтастаянкі. У аварыі ніхто не пацярпеў.

Таксіст быў дастаўлены на медыцынскі агляд: канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 2,9 праміле.

Nashaniva.com