Шпакоўскі, Дзермант і Пятроўскі пайшлі ў Ютуб — але прагляды ў ролікаў мізэрныя ВІДЭА
10.06.2020 / 14:13
На ютуб-канале «Белай Русі» адно за адным сталі з'яўляцца відэа ад пралукашэнкаўсіх палітолагаў.
Выступаюць яны ў розных жанрах: «палітолаг-міжнароднік» Аляксей Дзермант расказвае пра падзеі міжнароднай палітыкі праз прызму нацыянальных інтарэсаў Беларусі, Аляксандр Шпакоўскі бярэ інтэрв'ю ў грамадскіх дзеячаў (гасцямі ўжо сталі Георгій Атаманаў, Андрэй Савіных), Пётра Пятроўскі абяцае ў сваім блогу «вывернуць усю паднаготную беларускай палітыкі».
Прагляды ў ролікаў мізэрныя — ледзь набіраюць пару соцень.