Еўрасаюзу параілі з 1 ліпеня адкрыць межы для замежнікаў

10.06.2020 / 17:32

Еўрапейская камісія параіла членам Еўрасаюза адкрыць межы для замежных падарожнікаў з 1 ліпеня. Пра гэта заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Хасеп Барэль, перадае France24.

Ён дадаў, што рашэнне аб адкрыцці межаў павінны прыняць краіны-члены, але Брусель выступае за «паступовае і частковае зняцце» абмежаванняў.

Nashaniva.com