У Італіі пракуратура дапытае прэм'ера і міністраў з-за прамаруджання з каранцінам

10.06.2020 / 21:25

Прэм'ер-міністра Італіі Джузэпэ Контэ, міністра аховы здароўя і міністра ўнутраных спраў дапытаюць у якасці сведак па справе аб рэагаванні на пандэмію каранавіруса, паведамляе ANSA.

Пракуроры з Бергама пачалі расследаванне крызісу ў галіне аховы здароўя, у выніку якога ў Італіі памерлі больш за 34 тысячы чалавек.

Пракурораў цікавіць пытанне, чаму гарады Нембра і Альцана рэгіёну Ламбардыя не былі абвешчаны чырвонай зонай у лютым, калі зафіксавалі першыя выпадкі каранавіруса.

Nashaniva.com