Пандэмія ў свеце. ГРАФІКІ за 10 чэрвеня
11.06.2020 / 07:04
Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 11 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 7 458 646 выпадкаў каранавіруса, памерлі 419 020 чалавек.
Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 2,066 млн выпадкаў каранавіруса, а памерлі 115 130 чалавек, з іх 982 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 755,1 тысячы выпадкаў каранавіруса, 1300 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 493,6 тысячы чалавек, 216 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля Бразіліі і ЗША ў Мексіцы (596), Індыі (388) і Вялікабрытаніі (245).
10 чэрвеня ў свеце зафіксавана 134 705 новых выпадкаў каранавіруса.
За 10 чэрвеня зафіксавана 5165 смерцяў ад каранавіруса.