Сіноптыкі: 11 чэрвеня — да +34
11.06.2020 / 07:26
11 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, пераважна ў заходніх і цэнтральных раёнах навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы і град, паведамляе Белгідрамет.
Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру.
Тэмпература паветра максімальная днём +28..+34°C. у Мінску кароткачасовы дождж, навальніца. Тэмпература паветра раніцай +19..+21°C, днём +30..+32°C, ўвечары +22..+24°C.