Паліцыя РФ: Перад аварыяй акцёру Міхаілу Яфрэмаву прадалі наркотыкі

11.06.2020 / 07:49

Акцёр Міхаіл Яфрэмаў, які здзейсніў у панядзелак смяротнае ДТЗ ў Маскве, знаходзіўся ў тым ліку пад уздзеяннем наркатычных сродкаў. Па факце збыту яму наркотыкаў распачата крымінальная справа, паведамілі tass.ru у прэс-службе Галоўнага ўпраўлення МУС РФ па Маскве.

Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў здзейсніў смяротнае ДТЗ, яму пагражае да 12 гадоў турмы

Як паведаміла крыніца ў праваахоўных органах, у крыві Яфрэмава, акрамя высокай дозы алкаголю, выяўленыя сляды наркотыкаў, у тым ліку какаіну.

Акцёру выстаўленае абвінавачванне ў парушэнні правілаў дарожнага руху ў стане ап'янення, што пацягнула смерць чалавека. Яму пагражае ад 5 да 12 гадоў калоніі.

Nashaniva.com